Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Паказаць бессэнсоўнасць усялякага супраціву». У Польшчы выйшла кніга, якая апісвае рэпрэсіўную сістэму Беларусі

MOST MOST
7 ліпеня 2026, 11:06
Навіны
A A
рэпрэсіі ў Беларусі

Вокладка кнігі з сайта Ośrodek Studiów Wschodnich, з выкарыстаннем выявы: Chris F / Pexels.com. Калаж: MOST

У Варшаве 6 ліпеня адбылася прэзентацыя кнігі «Архіпелаг Беларусь. Аповеды былых палітычных вязняў» (Archipelag Białoruś. Relacje byłych więźniów politycznych). Выданне, якое змяшчае сведчанні 13 былых палітвязняў, падрыхтаваў Цэнтр усходніх даследаванняў — урадавая ўстанова, якая займаецца вывучэннем Усходняй Еўропы. Мэтай выдання было «дакументаванне найважнейшых рыс беларускай сістэмы рэпрэсій».

— У гэтых шакуючых сведчаннях бачная дзяржава, у якой закон з’яўляецца дэкарацыяй, а суды маюць кафкіянскі характар. Следчыя і турэмныя ахоўнікі сістэматычна здзекуюцца з палітычных вязняў, якія пазбаўленыя элементарных правоў і пазначаныя абавязковым нашэннем жоўтай нашыўкі, — піша ў прадмове Войцех Каноньчук, дырэктар Цэнтра ўсходніх даследаванняў.

Каноньчук нагадвае, што з мая 2020 да сакавіка 2026 года не менш як 9594 чалавекі перажылі палітычна матываваны крымінальны пераслед у Беларусі. Сама сістэма пакаранняў з’яўляецца наступніцай савецкай — колькасць ахвяр камуністычных рэпрэсій у Беларусі ацэньваюць у 600 тыс.

Першым у кнізе апублікаваны тэкст журналіста і дзеяча польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута, які правёў у беларускіх турмах больш за пяць гадоў і выйшаў падчас абмену вязнямі 28 красавіка 2026 года. Ён апісвае і аналізуе тое, як працуе беларуская сістэма рэпрэсій і якія нефармальныя сацыяльныя парадкі існуюць у турмах, параўноўвае сучасны беларускі падыход з савецкім.

— Я не сустрэў там (у турэмнай сістэме Беларусі. — Заўв. MOST) ні аднаго супрацоўніка, які б шчыра верыў, што ён здольны трывала змяніць асобу вязня, што змог змяніць асобу ў выніку рэпрэсій. Людзі Лукашэнкі не спрабуюць стварыць «новага чалавека». Мэта рэпрэсіўных дзеянняў — выклікаць страх, які павінен паралізаваць. […] Гаворка пра тое, каб паказаць бессэнсоўнасць усялякага супраціву, прымусіць усіх да пакорлівасці і падпарадкавання. Гэта ўрок, які беларускі рэжым дае грамадству, — сцвярджае Анджэй Пачобут.

Сведчанні дванаццаці былых палітвязняў пададзеныя ў выглядзе інтэрв’ю. Іх правялі трое польскіх журналістаў, якія шмат гадоў займаліся тэматыкай Усходняй Еўропы: Міхал Кацэвіч, Пётр Пагажэльскі і Агнешка Рамашэўска-Гузы. Аўтары выдання пагаварылі між іншым з былой валанцёркай штабу Святланы Ціханоўскай з Мінска Антанінай Канавалавай, журналістам і грамадскім дзеячам з Гродна Паўлам Мажэйкам, культурніцкім дзеячам з Віцебска Уладзімірам Булаўскім, навукоўцам Аляксандрам Фядутам.

Выгляд устаноў беларускай рэпрэсіўнай сістэмы немагчыма праілюстраваць фотаздымкамі. Таму ў кнізе змешчаныя малюнкі — частку зрабіў былы палітвязень Віктар Пархімчык, частку — іншы былы палітвязень, які з меркаванняў бяспекі пажадаў застацца ананімным.

Кнігу можна спампаваць у фармаце PDF на сайце Цэнтра ўсходніх даследаванняў.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыЛітаратураПалітзняволеныяРэпрэсіі

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

визы PBH

«Это могло быть сделано в пропагандистских целях». МИД Польши — о заявлении Минска по поводу «подготовки теракта»

MOST
28 ліпеня 2026, 12:42

В Министерстве иностранных дел Польши считают, что публичное заявление беларусских властей о якобы готовящемся теракте на территории страны могло быть сделано в пропагандистских целях. Об этом «Зеркалу» рассказал пресс-секретарь ведомства Матей Вевюр. При этом...

гайд па Кракаве

Выйшаў першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве — з бінга, крыжаванкай і дазволам праліць каву

MOST
28 ліпеня 2026, 09:05

Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.  Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары,...

закрытая граница с Польшей

В Бресте в очереди на выезд в Польшу — больше 700 машин. Это рекорд с апреля

MOST
27 ліпеня 2026, 19:21

Выросла очередь на выезд из Беларуси в Польшу через пункт пропуска «Брест». По данным Госпогранкомитета Беларуси, по состоянию на 20.00 (по беларусскому времени) 27 июля в  электронной очереди...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты