Пятніца, 5 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Гэта не зменіць гісторыю». Польскае МЗС пракаментавала сітуацыю са знішчэннем магіл Арміі Краёвай у Беларусі

MOST MOST
6 ліпеня 2022, 11:47
Навіны
A A
краёвай

Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі паклаў кветкі на месца знішчанай бульдозерам магілы байцоў Арміі Краёвай у Мікулішках пад Ашмянамі. Фота: прэс-служба Амбасады Польшчы ў Беларусі

Польшча асуджае кампанію беларускіх уладаў у імкненні замесці сляды польскасці ў Беларусі. Афіцыйная заява польскага Міністэрства замежных спраў з’явілася на сайце ведамства.

Магілы жаўнераў Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі на Гродзеншчыне зраўнялі з зямлёй. Пра гэта стала вядома вечарам 4 ліпеня, калі на сваёй старонцы ў Facebook апублікаваў здымкі прадстаўнік Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі. Гэтая навіна абурыла многіх у Беларусі і Польшчы.

Заява на сайце МЗС Польшчы з’явілася 5 ліпеня. У Польшчы з абурэннем прынялі паведамленні аб знішчэнні па распараджэнні ўладаў Беларусі могілак польскіх салдат у Мікулішках. У 1944 годзе салдаты III і VI брыгад Арміі Краёвай, якая ўваходзіла ў склад Войска Польскага, удзельнікі аперацыі «Вострая Брама» змагаліся за вызваленне Вільні ад нямецкай акупацыі і панеслі за гэта самую высокую цану. Асабліва насцярожвае той факт, што беларускі бок робіць гэтую беспрэцэдэнтную атаку незадоўга да даты 7 ліпеня — гадавіны пачатку аперацыі.

«Гэтая вельмі ганебная падзея з’яўляецца прыкладам парушэння цяперашнімі ўладамі Беларусі ўсіх яе абавязацельстваў па месцах памяці на сваёй тэрыторыі. Гэта нагадвае пра самыя чорныя моманты гісторыі камунізму. Паведамленні пра разбурэнне польскіх ваенных пахаванняў не могуць быць успрынятыя інакш, як наўмыснае дзеянне па далейшай дэградацыі ўзаемных адносін паміж Польшчай і Беларуссю.

Ліквідацыя польскіх магіл і мемарыяльных месцаў з’яўляецца чарговым і найбольш яскравым прыкладам дзеянняў рэжыму з Мінска, накіраваных на палякаў у Беларусі. Мы рашуча асуджаем гэтую антыпольскую кампанію беларускіх уладаў у імкненні замесці сляды польскасці ў Беларусі.

Знішчэнне вайсковых магіл не зменіць гісторыю і не знішчыць памяць аб мінулым. Гэта яшчэ раз паказвае свету варварства цяперашняга рэжыму», — гаворыцца ў заяве Польшчы.

У канцы чэрвеня МЗС Польшчы выказала занепакоенасць з нагоды апаганьвання магіл польскіх жаўнераў у Беларусі. «Апаганьванне ў асноўным датычацца Гродзенскай вобласці, дзе знаходзіцца каля 550 месцаў пахавання польскіх салдат, удзельнікаў народных паўстанняў, абаронцаў Гродна. Нядаўна невядомыя знішчылі польскія надмагіллі і помнікі ў Багданах, Бабровічах, Дындылішках, Іўі, Ашмянах, Ёдкавічах», — гаварылася ў заяве МЗС Польшчы.

Чытайце таксама

«Разбураныя крыжы і гара пяску». У вёсцы ў Гродзенскай вобласці зраўнялі з зямлёй пахаванні жаўнераў Арміі Краёвай

Руслан Кулевіч
4 ліпеня 2022, 23:34
магілы

Магілы жаўнераў Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі ў Гродзенскай вобласці зраўнялі з зямлёй. Пра гэта вечарам 4 ліпеня на сваёй...

Чытаць далейDetails

Ваявалі супраць нацыстаў — а лукашэнкаўцы разбураюць іх магілы. Чаму рэжым ваюе супраць Арміі Краёвай?

MOST
5 ліпеня 2022, 15:01
краёва

Скандальнай навіной, якая выклікала вострую рэакцыю Міністэрства замежных спраў Польшчы, стала разбурэнне беларускімі ўладамі магілы жаўнераў Арміі Краёвай каля вёскі...

Чытаць далейDetails
Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Португалия

Как выглядит Португалия для тех, кто хочет большего, чем стандартный туристический маршрут?

Партнёрскі матэрыял
3 чэрвеня 2026, 18:09

Португалию легко узнать по открыткам: желтые трамваи Лиссабона, океан, Синтра, бокал вина на закате. Но страна становится гораздо интереснее, когда выходишь за пределы обязательного маршрута и начинаешь смотреть...

Лечение

Собираете в Польше деньги на лечение или поддержку? Возможно, с них придется заплатить подоходный налог

MOST
3 чэрвеня 2026, 14:57

Пожертвования анонимных благотворителей не считаются даром и, следовательно, должны облагаться подоходным налогом. Такую позицию польской налоговой администрации приводит издание Rzeczpospolita. Этот подход может затрагивать и многих беларусов, которые,...

злотые

Минимальная зарплата в Польше в 2027 году может достичь 5 тысяч злотых

MOST
3 чэрвеня 2026, 09:41

В Польше обсуждают размер минимальной зарплаты на 2027 год. Министерство семьи, труда и социальной политики предлагает установить минималку в размере 4986 злотых, а минимальную почасовую оплату — 32,6...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты