Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Ніхто могілак ніколі не чапаў і не знішчаў». Як справы з савецкімі пахаваннямі ў Беластоку

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
18 ліпеня 2022, 17:23
Гісторыі
A A
пахаванні

Савецкія пахаванні на вайсковых могілках у Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Пакуль у Беларусі руйнуюць пахаванні польскіх жаўнераў, MOST прапануе ўбачыць, як у Беластоку выглядаюць могілкі савецкіх салдатаў. Гэта ў асноўным пахаванні тых, хто загінуў пры вызваленні Беластока ў ліпені 1944 года і ў пасляваенны час. Ёсць пахаванні нават тых, хто змагаўся з Арміяй Краёвай. Ні намёку на разбурэнні.

Некалькі брацкіх магіл жаўнераў Арміі Краёвай на Гродзеншчыне зраўнялі з зямлёй. Пра гэта стала вядома ў пачатку ліпеня. Гэтая навіна абурыла многіх у Беларусі і Польшчы.

7 ліпеня МЗС Беларусі выклікала ў міністэрства часовага паверанага ў справах Польшчы ў сувязі з сітуацыяй са знішчэннем пахавання салдат Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёна. Там адмаўляюць, што было нейкае пахаванне. Пасля гэтага беларусы, што жывуць у Польшчы, асудзілі разбурэнне могілак польскіх жаўнераў.

Савецкія пахаванні ў добрым стане

Журналісты MOST вырашылі паглядзець, у якім стане могілкі, дзе знаходзяцца пахаванні савецкіх салдат — бо беларуская і расійская прапаганда любіць казаць, што ў Польшчы руйнуюць усё савецкае. Пахаванні савецкіх салдат у Беластоку знаходзяцца на некалькіх могілках. Мы вырашылі паглядзець тыя, якія знаходзяцца ў самым цэнтры, на вайсковых могілках. Там шмат пахаванняў жаўнераў розных войскаў. Вялікая колькасць з часоў савецка-польскай вайны, 1939 года. Ёсць пахаванні савецкіх салдат 1940-х гадоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беластока, і тых, хто змагаўся з антыкамуністычным падполлем — Арміяй Краёвай і іншымі.

Уваход на вайсковыя могілкі ў Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Савецкія пахаванні на вайсковых могілках у Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Савецкія пахаванні на вайсковых могілках у Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Пахаванні ў досыць добрым стане і нічога не знішчана. Нават ёсць лампадкі і новыя таблічкі. Шмат безыменных пахаванняў. Восенню 2021 года для нас па вайсковых могілках праводзіў экскурсію беларускі гісторык Ігар Мельнікаў. Прыводзім яго каментарый:

— Беларуская прапаганда робіць тое, што скажуць у Маскве, у Крамлі, — распавядае гісторык. — Насамрэч з падачы Салаўёва і Кісялёва ідзе ў светапогляд і разуменне жыхароў Беларусі — і ўвогуле постсавецкай прасторы — ідэя, што ў Польшчы знішчаюцца могілкі савецкіх жаўнераў, якія вызвалялі і змагаліся супраць нацыстаў. Калі людзі не ездзяць у Польшчу і не наведваюць гарады, то збольшага, калі яны бачаць нейкі знішчаны помнік, то вераць гэтай прапагандзе. У Польшчы насамрэч ніводныя могілкі не былі знішчаны. Прыбіраюць савецкія помнікі, якія былі пастаўлены ў пасляваенны час у цэнтрах польскіх гарадоў. Гэта лічыцца ўрадам і грамадзянамі Польшчы не польскай гісторыяй. Але ніхто савецкіх могілак ніколі не чапаў і не знішчаў.

Цалкам экскурсію па вайсковых могілках можна ўбачыць на нашым ютуб-канале.

Савецкія пахаванні на вайсковых могілках у Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Савецкія пахаванні на вайсковых могілках у Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Савецкія пахаванні на вайсковых могілках у Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Савецкія пахаванні на вайсковых могілках у Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Рэжым Лукашэнкі перайшоў непраходную рысу

11 ліпеня кіраўнік Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак, які жыве ў Беластоку, выказаў пратэст з нагоды сітуацыі ў Беларусі.

— У нашай цывілізацыі за норму прынята павага не толькі да сваіх, але і да замежных жаўнераў і нават да ворагаў. Гэта таксама азначае клопат аб іх годным пахаванні. Разбурэнне магіл польскіх воінаў сёння з’яўляецца крайнім варварствам. Самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі перайшоў яшчэ адну непраходную рысу. Мэта гэтых ганебных спраў відавочная — пасварыць польскі народ з беларускім. Мы на гэта не згодныя.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

опухоль мозга

«Я вижу, как мое лицо начинает прыгать». Беларуске диагностировали в Польше опухоль мозга

MOST
28 ліпеня 2026, 11:52

В начале июля у Инги внезапно стало дергаться лицо. Женщина заподозрила инсульт. Но обследование, проведенное в Польше, где сейчас живет семья, привело к другому диагнозу — опухоль мозга....

пересечь границу

«Документ не подходит». Беларуса с польским гражданством высадили из автобуса прямо на границе, потому что у него был не тот паспорт

MOST
27 ліпеня 2026, 18:16

Водитель автобуса отказался везти беларуса с польским гражданством через границу. Дело в том, что на руках у пассажира был только dowód osobisty — пластиковое удостоверение личности, используемое как...

кредит в Польше

«Посмотрел — доменное имя свободно». У беларусского «Куфара» появился польский тезка

Хрысціна Гараніна
27 ліпеня 2026, 16:41

Дмитрий (имя изменено) запустил в Польше сервис объявлений Kufar.pl. Как и на беларусском «Куфаре», там можно бесплатно размещать информацию о продаже вещей, поиске работы, аренде жилья и услугах....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты